пятница, 20 декабря 2019 г.


                         Пазакласнае чытанне па тэме
                               "Колеры года. Зіма"
                                       21 студзеня
Заданне:
 -падрыхтавацца да конкурса на лепшага чытача, вывучыць на памяць адзін з вершаў;
- запоўніць адзін слайд прэзентацыі "Прыказкі пра зіму і зімовыя месяцы" ( сваю прыказку ведаць на памяць).

                               Прызентацыя тут
Надыход зiмы
Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно кладзіце мату,
Каб не клаў мароз сляды.

Даставайце з вышак сані,
Гайда сцежкі праціраць
па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
(Якуб Колас)

Снежны дзед
Колькі шуму, колькі смеху:

Дзеда лепім мы са снегу!

Задала зіма работы —

Па двары кацілі ўтрох

I паставілі ля плоту.

Дзед стаіць, хоць і без ног.

Замест рук уткнулі палкі,

Вочы — вугалю кавалкі,

Нос — чарэпак з гладыша,

Барада — шматок кудзелі,

А на лысіну надзелі

Кош замест капелюха.

Ну і дед! 
Відаць, яму

Тут стаяць усю зіму.

Будзе ён тут па начах

Наганяць на зайцаў страх,

Каб не бегаў сюды

Сад псаваць наш малады!
(Ніл Гілевіч)

Сцюжа скокі пачала
Сцюжа скокі пачала
Паскакала да сяла,
Сіганула цераз лес,
Наляцела на экспрэс,
Да мястэчка дакаціла.
Сцюжа - моц! У сцюжы - сіла.
Хай сваволіць, хай злуе!
Не баюся я яе.
(С. Сокалоў-Воюш)



Зіхатлівыя сняжынкі

Па зямельцы Дзед Мароз

Поўны мех сняжынак нёс.

Рассяваў іх па палях,

Па лясах і па лугах,

Рассяваў па ўсіх сцяжынках

Зіхатлівыя сняжынкі,

Каб святлей было на свете,

Каб гулялі з імі дзеці.

(Пятро Ушко)

Комментариев нет:

Отправить комментарий