понедельник, 12 октября 2020 г.

Пазакласнае чытанне

                                                                    27 кастрычніка 
                                                 адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме
                               "ЧАЛАВЕК БЕЗ РАДЗІМЫ, ШТО САЛАВЕЙ БЕЗ ПЕСНІ".
 Да ўрока неабходна: 
1) прачытаць як мага больш твораў у адпаведным раздзеле хрэстаматыі (с.62-90);

 2) вывучыць на памяць адзін з наступных вершаў: А.Вольскі "Беларусь" (с. 67), 
А.Дзеружынскі "Я спяваю, ты спявай" (с.68), В.Швед "Я нарадзіўся беларусам" (с. 86) 3) 

3) вучні 1-га рада (каля акна) - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістках паперы 2 пытанні да казкі "Роднае слова";
 вучні 2-га рада - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістах паперы 2 пытанні да твора А.Караленкі "Гарывада" (с.70); 
вучні 3-га рада - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістах паперы 2-3 пытанні да твора У.Ягоўдзіка "Слуцкія паясы" (с. 87).

 Пытанні могуць пачынацца з пытальных слоў: ХТО? ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? ЯК? КУДЫ? КОЛЬКІ? ЯК ЗВАЛІ? АДКУЛЬ? ЧАМУ? НАВОШТА? ДЛЯ ЧАГО? ЯКАЯ? КАГО? КІМ? КАМУ? АД ЧАГО? 
 На ўроку ўсе паперкі з пытаннямі будуць складзены ў скрынку, пасля чаго вучні класа будуць выцягваць па адным пытанні і адказваць на яго. Таму ўсім неабходна добра ведаць змест дадзеных твораў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий